← Все записи

Кожны дзень, 15 хвілін з паднятай рукой проста перад месцам працы!

Кожны дзень, 15 хвілін з паднятай рукой проста перад месцам працы!

​​✌️ Кожны дзень, 15 хвілін з паднятай рукой проста перад месцам працы!

Артур Вакараў, творчы дырэктар мінскай крамы “Буржуазныя каштоўнасці”, стваральнік вядомай дызайн-студыі “Адліга”, прапануе простае салідарнае дзеянне штодня:

Я не палітык і не тэхнолаг. Але для мяне відавочна, што наша моц у салідарнасці і децентралізацыі. І што мы павінны паказваць грамадскую салідарнасць штодня. Бо па-асобку рэжым нас усіх задушыць. І вельмі хутка ўсе аплочаныя крывёю грамадскія свабоды будуць згорнутыя да звычайнага ўзроўню. Паверце, вельмі хутка, бо рэжым працуе над тым, каб вярнуць нас у стойла штодня, а не толькі па нядзелях. А хадзіць на плошчу па 100 чалавек — гэта здаваць лепшых, працаваць па сцэнару дыктатуры. На плошчу — толькі грамадой!

Мая ідэя ў простым акце салідарнасці. Кожны дзень аддаваць 15 хвілін ланч-брейку на выказванне салідарнасці. Проста выходзіць з офісаў, банкаў, студый, крамаў.

13:45-14:00, 15 хвілін з паднятай рукой проста перад месцам працы.

Думаю большасць кіраўнікоў прыватных прадпрыемстваў не будуць пагражаць супрацоўнікам звальненнем і крымінальнай справай за маленькі акт салідарнасці.

І ўсё. Але, падаецца, гэтыя 15 хвілін зробяць мой і твой дзень.

Я не блогер (у мяне нават няма тэлеграму!). Таму, калі гэтая ідэя вартая, разпаўсюдзце, калі ласка.

Маё мікрапрадпрыемства а 13:45 выйдзе.